Школа адбудзецца з 12 ліпеня да 10 жніўня анлайн двойчы на тыдзень, па панядзелках і чацвяргах.
Напрыканцы жніўня пройдзе афлайн-сесія для найбольш паспяховых студэнткак і студэнтаў Школы, якія прэзентуюць свае ідэі.
Школа маладых рэфарматараў – флагманская адукацыйная праграма Цэнтра новых ідэй, якая рыхтуе маладых беларускіх лідараў і лідарак ды ўзмацняе іх галасы.

Мэта праграмы: навучыць маладых людзей думаць праз рэфарматарскую оптыку і фармаваць візіі для Беларусі і іх прэзентаваць. Рэформы і візіі як патрэбы для тут і цяпер.
ты маладая лідарка ці малады лідар і табе
ад 18 да 30 гадоў
жадаеш даведацца больш пра рэформы і візіі, палепшыць практычныя і арганізацыйныя навыкі
маеш ідэі для Беларусі ці беларускага грамадства і смеласць іх выказваць
ты толькі пачынаеш свой шлях у вывучэнні сацыяльных, палітычных і эканамічных працэсаў
Некаторыя з тэм, якія мы будзем абмяркоўваць падчас праграмы:
- Што такое рэформы і канцэпцыя рэфарматарства?
- Чаму прыйшоў час для візій і што гэта такое?
- Што такое дзяржава і як яна працуе?
- Ці ёсць будучыня ў беларускай эканомікі?
- З каго складаецца беларускае грамадства і аб чым яно думае?
Падчас Школы мы правядзем некалькі тэарэтычных лекцый і практычных заняткаў (візій) у інтэрактыўным фармаце.
Неабходна будзе распрацаваць сваю ідэю (візію) ў якасці выпускнога праекта.


На ўдзел у афлайн частцы змогуць прэтэндаваць найбольш паспяховыя студэнткі і студэнты Школы, якія прэзентуюць свае ідэі.
Аб завяршэнні курса будзе выдадзены сертыфікат.
Заснавальнік
Цэнтра новых ідэй
Старшыня Рады Цэнтра новых ідэй
Дырэктарка
Цэнтра новых ідэй
Старшы даследчык
Цэнтра новых ідэй
Каардынатарка адукацыйных
праграм Цэнтра новых ідэй
adu.place
Старшы даследчык
Цэнтра новых ідэй
Brand Marketing Coordinator
Стас Гарэлік
Дар'я Рублеўская
Андрэй Новак
Кацярына Буніна
Генадзь Коршунаў
Антон раднянкоў
Рыгор Астапеня
Леся Руднік
Дзмітрый Падалінскі
BEROC
Анастасія Лузгіна
ПРАГРАМА ШКОЛЫ

12.07 (пятніца), 18:30 – 20:00 (час па Мінску тут і далей)
Знаёмства і прэзентацыя праграмы.

15.07 (панядзелак), 18:30 – 20:00
Што такое рэформы і канцэпцыя рэфарматарства? Чаму прыйшоў час для візій і што гэта такое?

18.07 (чацвер), 18:30 – 20:00
Як думаць? Майстар-клас па тым, як мысліць стратэгічна і выходзіць за рамкі ардынарнасці.

22.07 (панядзелак), 18:30 – 20:00
Што такое дзяржава і як яна працуе? Разбор палітычных інтытутаў з фокусам на аўтарытарныя рэжымы.

25.07 (чацвер), 18:30 – 20:00
Як фармаваць ідэі для Беларусі і афармляць іх у тэкст.

29.07 (панядзелак), 18:30 – 20:00
Ці ёсць будучыня ў беларускай эканомікі? Лекцыя пра карэнныя прычыны праблем у беларускай эканоміцы.

01.08 (чацвер), 18:30 – 20:00
Foresight talk пра Беларусь і яе месца ў рэгіёне.

05.08 (панядзелак), 18:30 – 20:00
З каго складаецца беларускае грамадства і аб чым яно думае? Аналіз актуальных даследванняў пра беларусак і беларусаў унутры краіны.

08.08 (чацвер), 18:30 – 19:20
Як пітчыць (прэзентаваць) свае візіі так, каб ідэя была пачутая.

08.08 (чацвер), 19:25 – 20:30
Ці важны візуальны бок у прэзентацыі ідэі? Практыкум па стварэнні прыгожай візуальнай прэзентацыі.

10.08 (субота), 11:30 – 13:30
Прэзентацыя ідэй (візій) і завяршэнне праграмы. Вызначэнне найлешых ідэй для запрашэння на афлайн-частку.
  • Марына Стрыжэвіч
    інжынер-радыётэхнік
    Школа маладых рэфарматараў - гэта цудоўная пляцоўка для таго, каб атрымаць новыя каштоўныя сацыяльныя сувязі, бо ў адным месцы збіраюцца разнастайныя і цікавыя людзі. Таксама вельмі карысна было паслухаць лекцыі па тэмах, якімі да школы ты нават не цікавіўся, бо здавалася, што ты не адолееш у іх самастойна разбірацца. Школа - гэта месца, дзе ўсе твае ідэі падтрымліваюць, даюць экспертную ацэнку і парады, а таксама шануюць асабісты погляд і меркаванне.
  • Глеб Ляпейка
    журналіст
    Школа цудоўна збiрае ў адным месцы шмат людзей вельмi розных бэкграўндаў, якiя слухаюць спiкераў па ўсiх галоўных тэмах жыцця Беларусi − ад палiтыкi да рынка працы, ад эканомiкi да рэгiянальнага развiцця. I ў дадатак да гэтага − выступы пра сацыяльная сеткi ды пра iвэнт-менеджмент. Ахапiць так шмат тэмаў у такi кароткi час − мне такое вельмі падабаецца.
  • Яўген Фядотаў
    праграміст
    Школа молодых реформаторов - это клёво. Потому что жизнь хороша, когда ты имеешь удовольствие общаться как минимум с одним молодым реформатором, а тут прям с десятком. При этом все очень разные, но в то же время одинаково интересные. А ещё тут была возможность пообщаться с крутыми белорусскими политологами, экономистами, и много ещё с кем. Не ожидал, но вся эта обстановка даже заставила переосмыслить некоторые вещи и вдохновиться на новые свершения. Ради этого стоило закончить Школу молодых реформаторов, что настоятельно рекомендую сделать и остальным.
Заяўкі на ўдзел прымаем да 7 ліпеня (уключна).

Калі ў вас засталіся пытанні адносна школы, пішыце на скрыню info@newideas.center з пазнакай "Школа маладых рэфарматараў"